Андрэй Адамовіч. Італійцы

Італійцы набываюць кватэры на Карла Маркса.
Фарбуюць сцены ў белы колер.
Улетку – выстаўляюць на падваконні вазоны з кветкамі.
Узімку – садзяць на іх сваіх высачэзных каханак.

І калі якая прасядзіць усю зіму, яны дораць ёй пярсцёнак з дыямантам.
І калі якая прасядзіць усю зіму, яны вязуць яе ў Італію адпачыць на моры.
І калі якая прасядзіць усю зіму, яны вязуць яе ў Італію знаёміцца з мамаю.
І калі якая прасядзіць усю зіму, яны бяруць з ёй шлюб.

А ўлетку італійцы сядаюць у свае машыны
і едуць дарогамі Беларусі. Бясконцымі, як стужка Мёбіюса.
І нідзе яны не бачаць белага колеру.
Толькі залатое жыта, толькі зялёная бульба, толькі шэрыя помнікі Леніну.

Вось такую гісторыю апавёў мне будаўнік,
які фарбаваў сцены ў маім пакоі.

Ён хацеў пафарбаваць іх белым,
таму і расказаў мне пра італійцаў.

І тады я паехаў на Карла Маркса
і сапраўды ўбачыў у вокнах вазоны і спіны каханак.

А некаторыя італійцы выявіліся педэрастамі,
або ў іх развітае эстэтычнае пачуццё.

У іхніх вокнах не было нічога,
акрамя хваляў хвалюючае цемры.

Якія нагадвалі плынь Дора-Бельтэі, раку, што я ніколі не бачыў.

А калі на вуліцу Карла Маркса пачалі падаць прыцемкі,
італійцы зацягнулі свае пранізлівыя, як ліванскі вецер, песні.

І толькі па рытме гэтых песняў
можна было здагадацца, што італійцы часта-часта падскокваюць ля вокнаў,
каб убачыць у доме насупраць супляменніка, закрычаць: «Viva Italia!».

Але бачаць іх толькі птушкі, што лятуць высока над горадам,
нясуць у дзюбах кавалачкі душы і цела тых, якія замерзлі ўзімку.

Лятуць кудысьці сабе да Італіі,
дзе, той казаў, усе сцены белыя.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою