Андрэй Адамовіч. Хрыстова пупавіна

Калі птушкі, звяры і варажбіты спявалі Езусу песні, а ён:

– хапаў сябе за ногі, ногі засоўваў у рот,
– даваў кіруючыя парады сінедрыёну,
– сцаў і сраў у далоні рымскім легіянерам,

рымскія легіянеры, прасветленыя, кідалі службу,

а Язэп, які да гэтага свята меў сваё асабістае стаўленне,
адрэзаўшы малому пупавіну, абкруціў яе вакол шыі,
і павёў сям’ю ў Егіпет.

І так ён пасля і хадзіў з гэтаю пупавінаю,
якая нагадвала яму хвост віфліемскае зоркі
і яго чорнае і ссохлае жыццё.

А перад габрэйскай Пасхай, пакуль Язэп спаў,
пупавіну нехта скраў.
Язэп плакаў, бо ведаў, што на добрае ўжо не павернецца,
і ягоныя рукі не падняліся ўскрыць горла ягнятку.

А на пупавіне пасля павесіўся Юда,
ён і скраў яе, пупавіну, бо не было тады
горшага чалавека ва ўсёй Юдэі, а, можа, нават
і ва ўсім свеце.

А пупавіну пасля знайшлі нейкія жыдкі
і прадалі яе першым хрысціянам за трыццаць срэбных рублёў.

Пупавіну доўга хавалі і перадавалі адзін аднаму
розныя манахі і сябры патаемных арганізацыяў.

А яшчэ яе шукаў Дэн Браўн, але не знайшоў,
дзе яна цяпер, ніхто не ведае.
Хоць шмат хто верыць, што ў Дэна Браўна.

Хто ім забароніць верыць у гэта?
Я дык вось веру, што гэтая пупавіна на маёй шыі,
а раней была на шыі майго бацькі.

Бо што так цісне мне горла?
Што так цісне?
Што так замінае дыхаць,
калі я гляджу на цябе і на нашага сына?

Шмат хто называе гэта каханнем, любоўю або мілосцю.

А я называю гэта Хрыстоваю пупавінаю.
Бо часам яна цісне мне так балюча,
што цяжка паверыць, быццам гэта каханне, любоў або мілосць.

Хоць напэўна такое яно і ёсць, каханне да самае смерці,
любоў, пра якую казаў нам Езус.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою