Андрэй Адамовіч. Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...

Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач,
сядай у плацкарт, кідай на гару валізу.
І не думай, што ты адзін – і мяне ахапіла роспач:
мы з табою два кубкі з патрушчанага сервізу.

А дзяўчо будзе сядзець насупраць, круціць нагою,
з мажным бой-фрэндам кахацца ўначы на паліцы,
і гарэлка ў чэраве стане гаючай халоднай вадою,
толькі здымі на палярную ноч нагавіцы.

А я буду жыць на вакзале, чакаць твой цягнік марудны.
Няхай пройдзе жыццё, як кволая тройка АМАПу,
праляціць, як выкрык мясцовае лярвы ў падвячорку паскудны,
што паробіш – твой машыніст забыўся дома на мапу.

Дый нічога, малы, не плач – усё будзе, як мае, добра.
Час – гэта кобра, якая жарэ матылькоў, галодная кобра.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою