Імпатэнція паэтычная

Кожны паэт, які доўга не пісаў вершаў,
пачынае панікаваць і шукаць
першыя прыкметы сілаба-танічнай імпатэнцыі.

Найперш паэт зазірае ў слоўнік рагойшы,
так, я пішу “рагойшы” з малой літары,
бо гэта не чалавек, гэта слоўнік рагойшы,

і глядзіць артыкул імпатэнцыя паэтычная.

Такога артыкула няма і не было ніколі
ў слоўніку рагойшы.

Паэту робіцца зусім кепска,
бо вось жа
яны, гэтыя аксакалы, волаты духу, стэнаграфісты ягоныя, гэтыя рагойшы,
бацька і сын,
і дух іх з “Народнага альбому”,
не ведаюць, што такое імпатэнцыя паэтычная.

Тады паэт, які доўга не пісаў вершаў, пачынае гугліць,
гугл папраўляе паэта, прапануе яму
імпатэнцыю палітычную.

Вось, думае паэт, нават гугл мяне папраўляе,
хаця яго і не падкупалі варожыя традыцыяналісты,
але ўсё, усё можа быць,
ад гэтых традыцыяналістаў заўсёды трэба чакаць падлянкі.
Гэта ж так традыцыйна – падкупіць гугл,
ну, добра, не гугл, але, напрыклад, рэдактара паэтычнага аддзела
часопіса «Дзеяслоў».

Ладна, думае паэт, традыцыяналістам я адпомшчу пасля,
падсуну ім сінекдаху ў лакуну,

цяпер жа трэба тэрмінова нешта рабіць з імпатэнцыяй
і яе прыкметамі.

Прыкметы ж такія:

хочацца выпіць,
хочацца выпіць разам з дзеўкаю,
а лепш дзвюма дзеўкамі,
а вершаў гэтым дзеўкам пісаць не хочацца,

хочацца адразу адпярдоліць гэтых дзевак,
і можна нават не піць з імі, калі яны і так згодныя.

Такая неадольная вярэда –
ніколі не думаць больш пра жаночыя рыфмы.
Вы ж ведаеце, так?
Таксама назіраюцца ў вас гэтыя прыкметы?

І вось паэт вырашае, што рабіць з гэтай імпатэнцыяй,
і тэлефоніць сябру, таксама паэту,
каб запытаць яго, ці не пісаў хто раней вершаў
пра паэтычную імпатэнцыю.

пісалі, кажа сябар
хто, пытаецца паэт
я, адказвае сябар

У паэта здараецца заўчасная цэзура,
стаіць як абасраўшыся,
слухае гудкі ў слухаўцы.

Грэбаны традыцыяналіст, думае паэт.

А з празрыстага неба падаюць метафары,
настрой неўзабаве ўздымаецца,
і паэт зноў гатовы фіксаваць прыкметы імпатэнцыі,
хоць і няма новага ў гэтым,
хоць гэта і апяяна традыцыяналістамі.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою