Андрэй Адамовіч. Айцец Піё думае пра СПА

Каханне – глухі кажан, што вісіць на тваім сэрцы,
таму, калі на зямлю прыходзіць, напрыклад, ноч
ці, зноў напрыклад, вясна, ці, дзеля смеху, бобрусь,
кажан прачынаецца і шукае, за што б ухапіцца зубамі.
І ён знаходзіць страўнік, і ён знаходзіць храбціну
і жарэ, і кроў і сліна павуцінкамі д’ябла сцякаюць долу.

І калі на дварэ, напрыклад, зіма, ці, для нечаканасці,
дровы ляжаць ля адрыны, ты ідзеш па іх, каб напаліць печ,
або выходзіш да студні, каб паглядзець на зоры,
што адлюстроўваюцца на паверхні вады.
Там, дзе ты прайшоў, застаюцца кропелькі крыві,
да іх злятаюцца пабожныя бабкі
на чале са святым айцом, братам-стыгматыкам Піё.

Ён маўчыць і паказвае старым свае рукі,
яны кленчаць і чытаюць з паслання да Агеданійцаў.

А гэта так проста-проста: залезь на падстрэшша
і выпусці свайго кажана праз акенца ў неба.

Смейся, як б’ецца ён у адрыну,
як б’ецца ён у студню, у грушу.
Як святы айцец, брат-стыгматык Піё,
засоўвае яго ў стыгмат.

Так, што адно крыло кажана застаецца з левага
боку далоні, а другое – з правага.
І стыгматык уздымае руку, нібы дзеўка з
жыдоўскага горада, і ляціць над дамамі.

Піё ляціць, і стужкі дыму з комінаў
Кладуцца, як Бунюэлева лязо на месяц.
Белы тынк на дамах зліваецца са снегам.
Платы з лазы. Ціха. Румынія, сорак трэці,
дыверсанты ідуць па сцяжынцы –
вось і ўсё, што ты зможаш прыдумаць,
сочачы Піё ў небе.

Але ты і сам хочаш, як стыгматык-брат Піё.
Трывай. Яшчэ колькі год,
і кажан прагрызе ў тваёй спіне дзве дзіркі,
прасуне ў іх крылы.
І ты, як злы анёл, паляціш над зямлёю.
Са здрадай на правым і юрам на левым крыле.

А бабкі будуць даваць інтэрв'ю на тэлебачанні.
Шэсць апорных словаў: ДУХОЎНАСЦЬ, АДРАДЖЭННЕ,
КЛОПАТ ДЗЯРЖАВЫ, РУЧНІК, МЯСЦОВЫ.

А Піё? А ён толькі нацягне капялюш да самага носа,
уздыхне і паляціць без усялякіх крылаў.
Адною сілаю духа.

І на пытанне журналіста “Чаму?”
адна кабета пачне адказваць:
– Бо паняверка…
Другая ўдакладніць:
– Пані Верка – гэта Я!
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою