Андрэй Адамовіч. Не будзіце яе

Можа, яна сніць
дождж, наш шлях да мора
і адчувае жахлівую прыгажосць
ці прысутнасць чорнага дразда
і не ведае спосабу яго ўбачыць.

Можа, яна сніць
далёкае поле сярод старажытнага лесу,
стрэл і апошняе забойства
чорнай вялікай птушкі,
прысутнасць якой прыносіць ліха.

Можа, яна сніць
трох павешаных ля вясковай дарогі
і могілкі, крыпту, якая ідзе пад зямлю,
змяю, што лезе на яблыню пад
уплывам стэрэатыпаў.

Можа, яна сніць
кнігі, якія згарэлі ў Александрыі,
ці кнігі, якія ў друк не пайшлі,
невядомыя вершы Кавафіса,
штосьці згубленае пры перакладзе Платона,
штосьці, настолькі простае,
што і афарызм не пасуе.

Можа, яна сніць
дамы, горы якіх губляюцца ў хмарах,
будынкі краіны, дзе яе ніхто не чакае,
акрамя аднаго хлопца, і тое,
яна не ўпэўненая, ці не забыўся ён на яе.

Можа, яна сніць
і ў сне падбірае рыфмы да словаў,
якія ёй не гавораць нічога;
і ў сне падабенства шукае
між мандалай і да жыцця воляй,
між вадкім азотам і архідэяй,
між лічбаю сем і готамі ў паходзе.

Можа, яна сніць
нашы твары ці рукі кагосьці,
каго яна бачыла сёння ў краме
(здзіўляе адсутнасць вачэй ці пазногцяў),
узор на падлозе або на шпалерах,
такі звычайны, што сон пераходзіць
у наступную фазу.

Можа, яна сніць
кветку або заводскі комін,
анёлаў або прыслужнікаў д’ябла,
міліцыянтаў ці негацыянтаў,
і гэтае слова ёй не гаворыць нічога.

Можа, яна сніць
кубачкі з кавай і побач мех цукру,
рэшткі крэйды і чыстую школьную дошку,
мурына, што адкрыў рот,
мурына, што рот закрыў і стаў лекарам.

Можа, яна сніць
рэйкі, па якіх будуць грукаць колы,
па якіх будуць везці яе дадому,
далёкага, як паўночная зорка,
яскравая, як верхні колер вясёлкі,
надзейнае, як слова каранаванай асобы,
далёкае, як лічба восем.

Можа, яна сніць
паветра, дротам акручанае,
і зямлю, узятую ў краты,
на двары пеўня, які крычыць
у другі раз.
У акно спякотны горны вецер.
Трое. Ліліт. І смажаны певень.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою