Андрэй Адамовіч. Кантрапункты

У тысячу зрэнак сачыць за тваім рухам
я не буду, як Аргус, чые вочы – зоры,
я ж не шэф ЦРК, не кіраўнік Масаду.
Лепей я сціпла здохну на кучы гною,
як не менш знакаміты сабака.
Шкада, не дачакаюся толькі
твайго прыходу.

Сугуччам тысячы нотаў твае вушы лашчыць
я не буду Сымонам, чыя душа – скрыпка,
трэба было вучыцца, а я не ведаў.
Лепей супраць Яго волі адпаўзу і зарыюся ў каменне
пад наглядам Ганны, дзеля яе здзіўлення.
Шкада, не дачакаюся толькі
твайго прыходу.

Раўнаваць, некратызаваць нейроны і клікаць Кліа
я не буду, як Джэймc (не падвойны нуль, а адзінка).
Талент патрэбны тут, іншы нораў.
Лепей адплыву я далёка да вільготных краінаў,
там з’ядуць мяне ў чыстым полі.
(Гэты верш да флаера на вячэру.)
Шкада, не дачакаюся толькі
твайго прыходу.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою