Антон Францішак Брыль

Паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Інфарматык паводле адукацыі, ступень PhD абараніў ва Ўніверсітэце Трэнта ў Італіі ў 2008 г. Жыве ў Швейцарыі, працуе праграмістам. Пераклаў на беларускую мову паэму "Бэўвульф", а таксама паасобныя творы Джона Толкіна, Уільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыя Катула, Джузэпэ Джаакіна Бэлі і інш. За зборнік вершаў "Не ўпаў жолуд" (2011) атрымаў прэмію "Дэбют" у намінацыі "Паэзія".