Глеб Лабадзенка

Паэт. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Працуе журналістам ад 2000 году. 2004-2008 - "Камсамольская праўда" ў Беларусі", 2009-2011 - "Звязда". У 2005 годзе выдаў кнігу паэзіі «Pager-вершы». У 2010 - непадцэнзурнае выданьне "Ладдзі Роспачы" Уладзімера Караткевіча (укладаньне, камэнтары, літ. аналіз). У 2013 - кнігу моўных малюнкаў "дзіцячая заМова".

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў (2002), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2006), Беларускага ПЭН-цэнтру (2008). Пераможца літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (2003) і імя Франчэска Пэтраркі (2004). Ляўрэат першай прэміі «Залаты апостраф» (2004), намінант IV Нацыянальнага конкурсу “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр году” (2007), ляўрэат першай прэміі “Вольнае слова” БАЖ за найлепшы рэпартаж (2009).