Леанід Дранько-Майсюк

Паэт. Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990). Апошняй па часе стала «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п’еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” у 2012 годзе).