Павал Касцюкевіч

Празаік, перакладчык; нарадзіўся ў 1979 гаду у Мінску; закончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кніг "Душпастарскія спатканьні для дачнікаў" (2008), "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (2011) і кніг перакладаў: "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам" Этгара Керэта (2007), "Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу" (зборнік ізраільскіх апавяданняў), "Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак" Курта Вонэгута (2010).

У сакавіку 2012 г. стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за зборнік апавяданняў "Зборная РБ па негалоўных відах спорту".