Яраслава Ананка

Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася ў 1987 годзе на Украіне. Скончыла Літаратурны інстытут (Масква). Зараз – дактарантка Універсітэта ім. Гумбальдта (Берлін).

Піша на беларускай і расейскай мовах. Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў» (Мінск), «Монолог» (Мінск-Масква), «Урал» (Екацерынбург), «День-Ночь» (Краснаярск), а таксама ў альманахах «Минская школа» (Мінск) и «Камчия» (Сафія). Перакладае з польскай і нямецкай моваў. Пераможца конкурсаў «Дзень Зямлі» (Мінск, 2003), «Малады літаратар. Да стагоддзя «Нашай Нівы» (Мінск, 2006). Уваходзіла ў лонг-лісты конкурсаў «Литрентген» (Екацерынбург, 2006), «Заблудившийся трамвай» (Санкт-Пецярбург, 2009). Лаурэат міжнароднага конкурса (2 месца) «Лучший перевод Ч.Милоша на русский язык» (2011) (сумесна з Генрыхам Кіршбаумам).

Вершы перакладаліся на балгарскую і нямецкую мовы.