Вольга Гапеева

Паэтка, перакладчыца, лінгвістка. Аўтарка кніг “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук і званне дацэнта. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

Персанальны сайт – www.hapeyeva.org