Галіна Дубянецкая

Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталогіях. У 2008 годзе ў бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў" выдала кнігу паэзіі "Анадыямэна".