Паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца.
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук.
Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант" (1996), "Прыкры крык" (2001), "Дыяфрагма" (2003), паліндромнай паэмы "Рогі гор" (1997), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Удзельнік руху "Бум-Бам-Літ", яго творы друкаваліся ў калектыўным зборніку сяброў руху "Тазік беларускі" (1998). У 2005 годзе Віктар сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”. Бярэ ўдзел у музычных гуртах "Рацыянальная дыета" і "Засралі казарму". У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў "Забі ў сабе Сакрата!" (разам з жонкай Верай Бурлак). Яго творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.
Дзяўчына цяжкіх паводзінаў
Кана-Ліза
Карабельчык
Кастрычнік
Лясная быль
На правай маёй далоні
Няма нагодаў для прыгодаў
Ода кланаванню
Сыгнальная Ракета
У мяне зачасалася сьпіна
Хованкі
Чалавек як чалавек
Элегія
Я пасажыр

Тэксты
Дзяўчына цяжкіх паводзінаў
Кана-Ліза
Карабельчык
Кастрычнік
Лясная быль
На правай маёй далоні
Няма нагодаў для прыгодаў
Ода кланаванню
Сыгнальная Ракета
У мяне зачасалася сьпіна
Хованкі
Чалавек як чалавек
Элегія
Я пасажыр