Віка Трэнас

Паэтка. Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Аўтар паэтычных кніг "Цуд канфіскаванага дзяцінства" (Мінск: Логвінаў, 2005), "Экзістэнцыйны пейзаж" (Мінск: Галіяфы, 2008).