Таццяна Сівец

Нарадзілася 23 чэрвеня 1982 - журналістка, паэтэса. Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005), атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры і аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Супрацоўніца радыёстанцыі “Беларусь”. Аўтар кніг “Праляцець па вясёлцы”, “Ліпеньская навальніца” і “Таму, хто знойдзе”.