Югася Каляда

Паэт, празаік. Нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Друкавалася ў газетах "Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", калектыўным зборніку "Формула кахання". Аўтарка кнігі прозы "Галоўная памылка Афанасія" (2005). У 2007 кніга "Галоўная памылка Афанасія" выйшла ў польскім перакладзе пад назвай "Traktor".