Сяргей Балахонаў

Нарадзіўся ў вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы, гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэту (1999), служыў у войску. Зараз працуе настаўнікам у Гомелі.

Сталая літаратурная творчасць Сяргея Балахонава пачалася ў 1992 годзе. Аднак усе творы, напісаныя да восені 1998 году, нідзе не друкаваліся. Сярод іх пяць вершаваных зборнікаў, фантастычныя апавяданні, эпічная паэма і аповесць. Першыя публікацыі з’явіліся ў 1998 годзе ў самвыдаце “Сымболь” і адначасна ў газетах “Наша слова” і “Наша Ніва”. У 2001 годзе дэбютаваў на старонках часопіса “ARCHE” з апавяданнем “Смерць лютністы”, у анатацыі да якога аўтара ўпершыню звязваюць з постмадэрнісцкай плынню. У 2005 годзе выдаў першую кнігу – зборнік прозы “Імя грушы”. У 2008 г. стаў пераможцам літаратурнага конкурсу Радыё Свабода з аповесьцю альтэрнатыўнай фантастыкі "Пятля зацятасьці"

Мае асабісты сайт: balachonau.puls.by, а таксама вядзе блог: balachon.livejournal.com