Анка Упала

Празаік, перакладчыца. Сапраўднае імя Алена Казлова. Hарадзілася ў Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, літаратурна-філасофскі факультэт Беларускага калегіума. Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса "Чатырохногая варона" (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), з часопіснай публікацыяй увайшла ў шортліст прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыі "Проза" (2011).

Аўтарка кнігі "Дрэва энталіпт" (2012).

Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў зборніку "Святая праўда ды іншыя казкі" (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах "Тэксты", "Дзеяслоў", "Тэрмапілы", "Arche", газетах "Літаратурная Беларусь", "НН", шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры "Беларусь − літаратурнае падарожжа" (Стакгольм, 2011), інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет", альманаху "Брама".