Уладзімір Караткевіч

(26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск) Пісьменнік, паэт, драматург. Адзін з найбольш уплывовых аўтараў беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам[3]. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі». Аўтар паэтычных зборнікаў "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі"(вершы і паэмы, 1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду." (1986).