Васіль Сёмуха

Перакладчык з нямецкай, польскай, латышскай.

Нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і лесніка. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае адзьдзяленне філялягічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва", выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 быў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Васіль Сёмуха пераклаў Біблію, Стары і Новы Запаветы на беларускую мову. З нямецкай перакладаў творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Гофмана, Грымельсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых; з польскай – Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю; з латышскай мовы – Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.

За плённую перакладніцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй", з'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі "Ордэн Трох Зорак".
Пераклады

Аляксандр Чак. Прызнанне
Аляксандр Чак. Элегія
Аляксандр Чак. Яснасць
Андрэас Грыпіюс. Да дня яго нараджэння
Андрэас Грыпіюс. Слёзы бацькаўшчыны. Anno 1636
Візма Бэлшавіца. Нататкі Індрыка Латыша на палях 'Лівонскай хронікі'
Віктар Гамуліцкі. На белай русі
Георг Тракль. Восень самотнага
Георг Тракль. На вечар сэрца маё
Герог Тракль. Раманс ночы
Герог Тракль. Скарга
Герман Гесэ. Прыступкі
Герман Гесэ. Скарга
Герман Гесэ. Служэнне
Герман Гесэ. Стэпавы воўк
Пауль Флемінг. Да Германіі
Пауль Флемінг. Пераклады
Райнер Марыя Рыльке. Зрабі каго цудоўным, а каго вялікім
Райнер Марыя Рыльке. І будуць на зямлі пладзіцца людзі
Райнер Марыя Рыльке. І ты вялікі будзеш
Райнер Марыя Рыльке. Малітвай не блюзнеру я, Гасподзь
Райнер Марыя Рыльке. Мой бог...
Райнер Марыя Рыльке. О, дзе ж ты, Ясны наш
Райнер Марыя Рыльке. Усё зноў будзе велічным
Райнер Марыя Рыльке. Ягоны клопат
Рыхард Дэмэль. Спатканне
Эрнэст Брыль. Клікаў нас Бог
Эрнэст Брыль. Прыпінак Ісус, асуджаны на смерць