Дар'я Вашкевіч

Пісьменніца, перакладчыца. Пераклала оперу Станіслава Манюшкі "Verbum Nobile" з польскае на беларускую мову (пастаўленая ў 2013 годзе Музычным домам "Класіка"). Працавала мэнэджаркай і рэдактаркай літаратурнага праекта Bybooks.eu. Займалася прасоўваннем сучаснай беларускай літаратуры за мяжой у рамках праекту "Books From Belarus" (2013-2015 гг.)
У 2014 годзе выйшла яе кніга для дзяцей "Баваўняная дзяўчынка".