Марыя Пушкіна

Нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратура народаў краін замежжа” і магістратуру факультэта паланістыкі Варшаўскага Універсітэта. Перакладае з польскай, чэшскай, украінскай і англійскай моў. Сярод перакладзеных аўтараў: Ю. Баргельска, К.І. Галчыньскі, Т. Дамброўскі, Ч. Мілаш, А. Стасюк, А. Франашак, Ё. Чапэк, С. Жадан, А. Аўсберг і інш.