Ігар Канановіч

Паэт. Нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў горадзе Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую СШ Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння, з 2008-га па 2013, працаваў настаўнікам беларускай і рускай моваў у школах Клецкага раёна.
Першыя публікацыі адносяцца да 2006 – 2007-га гадоў. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газеце”, “Да новых перамог!” У 2015 годзе выйшла кніга вершаў "Астэроід"
У гэты час жыў і працаваў у Менску. Пайшоў з жыцця 19-га чэрвеня 2016 года.