Марына Шода

Перакладчыца мастацкай літаратуры. Нарадзілася ў 1973 годзе ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. У 1995 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Скончыла аспірантуру БДУ па спецыяльнасці “замежная літаратура”. Выкладае міфалогію і замежную літаратуру на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ. У 2000–2005 гадах брала ўдзел у міжнароднай школе перакладчыкаў Translatorium. У 2012-15 гадах удзельнічала ў міжнародным семінары Tłumacze bez granic. Перакладае з польскай і ўкраінскай. Сярод перакладзеных аўтараў – Я. Івашкевіч, С. Мрожак, К. І. Галчыньскі, П. Гюле, Ч. Мілаш, Я. Корчак, Е. Пільх, В. Такарчук, Ю. Андруховіч. Лаўрэатка прэміі для перакладчыкаў "ПрайдзіСвет" 2015 году.