Кацярына Маціеўская

Перакладчыца, філолаг. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Мінску. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), магістр філалагічных навук (французская літаратура). Магістарскую дысертацыю абараніла па міфалагічным тэатры Жана Както. Перакладае з французскай, ангельскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс. Сябра рады інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет".