Лявон Баршчэўскі

Перакладчык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. у Полацку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў па спэцыяльнасці «нямецкая і ангельская мовы». Кандыдат філалагічных навук. У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам з Сяргеем Шупам стварылі ў Мінску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён». Л. Баршчэўскі таксама з’яўляецца заснавальнікам і намеснікам дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, які быў зачынены ўладамі ў 2003 г. Перакладае са старажытнагрэцкай, лацінскай, нямецкай, ангельскай, французскай, польскай, іспанскай. Сярод перакладзеных аўтараў – Эсхіл, Пэтрарка, Гётэ, Кафка, Брэхт, Ленаў, Бёль.