Аляксей Арцёмаў

Паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Туле. Скончыў Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць – “Сістэмы аўтаматызаванага праектавання”). Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра для маладых літаратараў. Публікаваўся ў часопісе “Маладосць”, альманаху “Беларус” і іншых перыядычных выданнях. Перакладае паэзію і малую прозу (пераважна з ангельскай мовы).