Таня Скарынкіна

Паэтка. Нарадзілася ў Смаргоні. Першая публікацыя вершаў — газета “Зорька” (1980). Скончыла Сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам. Друкавалася ў рэспубліканскіх часопісах “Першацвет”, “Немига литературная”, “Маладосць” і ў газеце “Народная воля”. У 2009 годзе падборка вершаў была змешчаная на сайце “Полутона”. У 2010 — публікацыя ў часопісе “Воздух” (Масква) , у 2011 — у інтэрнэт-выданнях “Двоеточие” (Ізраіль) і “Крещатик” (Германія). У 2013 годзе ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік паэзіі “Книга для чтения вне помещений и в помещениях”. За ім (у 2014 г.) пабачыла свет другая кніга паэткі “Португальские трёхстишия”.