Наста Кудасава

Паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Рагачове. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016) і шэрагу публікацыяў у розных перыядычных выданнях. Творы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэатка прэміі "Кніга году-2016".