Ірына Бельская

Паэтка. Нарадзілася ў 1989 годзе ў вёсцы Чарневічы Глыбоцкага раёна. Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых перыядычных выданнях. Ірына – лаўрэатка штогадовай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют», фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана (2009 г.), у 2010 г. атрымала заахвочвальную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.