Віка Біран

Паэтка, драматург, актрыса. Нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску, Беларусь. З 2007 па 2011 вучылася на журфаку БДУ (літаратурная работа і рэдагаванне). У розныя часы працавала журналісткай, афіцыянткай, прадавачкай кніг, кансультантам у фірме шкла. З 2010 года — студэнтка тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры. З’яўляецца актрысай ў некалькіх спектаклях Свабоднага тэатра.