Андрэй Пакроўскі

Празаік і мастак. Нарадзіўся ў Горадні, зараз жыве ў Мінску. Лаўрэат конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар кнігі апавяданняў "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза" (Логвінаў, 2012). У 2013 годзе кніга патрапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца, а таксама шорт-ліст прэміі “Дэбют”.